Аванс (zaliczka)
Частка цаны, унесеная загадзя, да заключэння дагавора куплі-продажу. Калі здзелка не адбудзецца, аванс, як правіла, падлягае вяртанню — незалежна ад таго, хто вінаваты.
Аванс не дае бакам такога забеспячэння, як задатак. Калі нехта панёс шкоду з-за таго, што другі бок адмовіўся ад здзелкі, ён можа патрабаваць кампенсацыі шкоды на агульных падставах.