Іпатэка (hipoteka)
Абмежаванае рэчавае права на нерухомасць, якое забяспечвае выплату доўгу, часцей за ўсё крэдыту. Калі доўг не будзе выплачаны, крэдытор можа вярнуць грошы за кошт нерухомасці, незалежна ад таго, хто яе ўласнік.
Іпатэка ўзнікае з моманту запісу ў раздзел IV рэестра нерухомасці (księga wieczysta). Пасля пагашэння крэдыту яна не знікае сама: банк выдае згоду на выкрэсліванне, а вы падаеце заяву ў суд.